Анлайн-урок да Дня яднання Расіі і Беларусі

Дата: 5 апреля в 22:46
14 просмотров

Сёння ў музеі Братоў Лізюковых прайшоў анлайн-урок да Дня яднання Расіі і Беларусі 
✅  2 красавіка, у Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі, нашы вучні разам з сябрамі – сярэдняй школай  №3  імя С.Арджанікідзэ г. Клінцы Бранскай вобласці  і гімназіяй г. Кормы  – сабраліся на цікавы анлайн-урок. Месцам сустрэчы стаў музей братоў Лізюковых – знакавае месца, дзе  гісторыя і памяць пра герояў жывуць у кожным экспанаце.
 Для ўдзельнікаў правялі невялікую экскурсію па музеі. 
Асноўная частка сустрэчы была прысвечана Дню яднання. Вучні абмяняліся ведамі пра традыцыі Беларусі і Расіі, абмеркавалі, што значыць быць братнімі народамі, і пажадалі адзін аднаму мірнага неба над галавой.
Атмасфера была вельмі цёплай і дружнай – шмат усмешак, падтрымкі і шчырых эмоцый. Па заканчэнні ўрока ўдзельнікі дамовіліся пра новыя сустрэчы і сумесныя праекты

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.