Удзел гімназіі ў тэлемосце «Мир! Дружба! Единство!»

Дата: 6 апреля в 22:36
13 просмотров

Удзел гімназіі ў тэлемосце «Мир! Дружба! Единство!»
Педагогі і адміністрацыя нашай гімназіі прынялі ўдзел у міжнародным тэлемосце «Мир! Дружба! Единство!», які аб’яднаў прадстаўнікоў адукацыйнай супольнасці Беларусі і Расіі. Сустрэча стала пляцоўкай для адкрытага дыялогу пра важнасць супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, пра агульныя культурныя карані і пра тыя каштоўнасці, якія на працягу многіх гадоў з’яўляюцца асновай добрасуседства. 
Удзельнікі абмяркоўвалі, як развіваліся адносіны паміж нашымі народамі, якія праекты рэалізуюцца сёння і чаму тэма яднання застаецца такой значнай у сучасным свеце
Гучалі думкі пра агульныя ініцыятывы, культурныя і адукацыйныя праекты. Асноўным вынікам сустрэчы стала разуменне таго, што сапраўднае партнёрства трымаецца на ўзаемаразуменні, уменні слухаць і паважаць адзін аднаго — і гэта было асабліва адчувальна ў атмасферы тэлемоста 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.