Агiтбрыгада да Дня касманаўтыкі

Дата: 11 апреля в 23:02
7 просмотров

Агiтбрыгада да Дня касманаўтыкі

✅Сёння, напярэдадні Дня касманаўтыкі, у рамках праекта «Роўны навучае роўнага» актывісты піянерскай дружыны імя братоў Лізюковых арганізавалі агiтбрыгаду для вучняў малодшых класаў. 

✅Падчас сустрэчы старэйшыя школьнікі ў цікавым і даступным фармаце расказалі дзецям пра значныя дасягненні Марыны Васілеўскай — першай беларускай жанчыны-касманаўта, якая ўвайшла ў гісторыю краіны і натхняе маладых людзей на новыя адкрыцці. 

✅У праграме агiтбрыгады былі:

?кароткая пазнавальная размова пра космас і значэнне Дня касманаўтыкі;  

?прэзентацыя пра жыццё і прафесійны шлях Марыны Васілеўскай;  

?інтэрактыўныя пытанні і адказы для малодшых школьнікаў;  

?заклік да мары, настойлівасці і імкнення да ведаў.  

Мерапрыемства атрымалася яркім, пазнавальным і натхняльным, а малыя слухачы з вялікай цікавасцю далучыліся да размовы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.