Тэматычнае мерапрыемства " Гадзіна здароўя і права"

Дата: 11 апреля в 23:06
12 просмотров

У гімназіі прайшло тэматычнае мерапрыемства
" Гадзіна здароўя і права", 
у рамках якога для вучняў арганізавалі інтэрактыўную віктарыну, і гутарку і прафілактыку захворванняў. ✅Гімназісты актыўна ўдзельнічалі ў заданнях, абмяркоўвалі карысныя звычкі і спаборнічалі ў камандных гульнях. 
✅Мерапрыемства дапамагло нагадаць вучням пра важнасць клопату аб сваім фізічным і эмацыйным дабрабыце.

Далей вучні пазнаёміліся з светам, прысвечаным асновам права і заканадаўству. 
✅Вучні даведаліся пра ключавыя правы і абавязкі грамадзян, разабралі рэальныя жыццёвыя сітуацыі і паспрабавалі сябе ў ролі ўдзельнікаў прававога абмеркавання. 
✅Асаблівую ўвагу надалі тэме адказнасці і значэнню закона ў паўсядзённым жыцці.

Завяршальным акордам прававога мерапрыемства ў гімназіі стала Творчая майстэрня, дзе вучні паспрабавалі выказаць сваё разуменне закона ў вершаванай форме. Пасля абмеркаванняў, віктарын і разбораў жыццёвых сітуацый  дзеці атрымалі заданне-стварыць кароткія паэтычныя радкі аб справядлівасці, правах і адказнасці. 

✅Гімназісты з энтузіязмам уключыліся ў працу. Настаўнікі адзначылі, што праз творчасць дзеці глыбей асэнсавалі ролю закона ў грамадстве і змаглі перадаць сваё стаўленне да тэмы. 
✅Усе вершы былі зачытаны ўслых і выклікалі жывы водгук у слухачоў, стаўшы яркім і натхняльным завяршэннем усяго мерапрыемства.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.