11 красавіка навучэнцы Гімназіі №36 г. Гомеля прынялі ўдзел у 4-й гульні гарадскога квіза «Увесь свет»

Дата: 11 апреля в 23:29
19 просмотров

11 красавіка навучэнцы Гімназіі №36 г. Гомеля прынялі ўдзел у 4-й гульні гарадскога квіза «Увесь свет». Гэтым разам сустрэча прайшла ў атмасферных залах Музея гісторыі горада Гомеля і была прысвечана захапляльнай тэме — «Алімпійскія гульні Новага часу».

Нашы хлопцы і дзяўчаты прайшлі праз тры складаныя туры:
✅ Успаміналі гісторыю адраджэння алімпійскага руху;
✅ Дэманстравалі веды ў розных відах спорту;
✅ З асаблівым гонарам адказвалі на пытанні пра славутых жанчын Беларусі і нашых землячак-гамяльчанак — пераможцаў і прызёраў Алімпіяд.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.