Вучні чацвёртых класаў наведалі мемарыяльны музей імя братоў Лізюковых у Міжнародны дзень вызвалення вязняў канцлагераў

Дата: 11 апреля в 23:29
17 просмотров

Сёння вучні чацвёртых класаў наведалі мемарыяльны музей імя братоў Лізюковых у Міжнародны дзень вызвалення вязняў канцлагераў.
✅ Дзеці пазнаёміліся з экспазіцыямі, якія распавядаюць пра трагічныя падзеі ваеннага часу, убачылі дакументы, фотаздымкі і асабістыя рэчы людзей, што прайшлі праз нялёгкія выпрабаванні. 
✅Экскурсавод расказаў пра подзвіг братоў Лізюковых, іх мужнасць і значны ўклад у гісторыю нашага краю.

✅Падчас наведвання музея вучні разважалі пра каштоўнасць чалавечага жыцця, свабоды і міру. Яны абмеркавалі, чаму важна памятаць пра мінулае, як такія даты вучаць спагады, павагі і адказнасці перад будучыняй. Сустрэча атрымалася кранальнай і пазнавальнай, пакінуўшы ў сэрцах дзяцей светлы след памяці і разумення 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.