Вучні гімназіі наведалі бібліятэку ў Міжнародны дзень вызвалення вязняў канцлагераў

Дата: 11 апреля в 23:30
17 просмотров

Вучні гімназіі наведалі бібліятэку ў Міжнародны дзень вызвалення вязняў канцлагераў. Яны пазнаёміліся з літаратурай, прысвечанай тэме вайны і чалавечых лёсаў, праглядзелі матэрыялы і фотаздымкі, якія захоўваюцца ў бібліятэкі. Атмасфера сустрэчы была сур’ёзнай і кранальнай, бо кожны дакумент і кожная кніга нагадвала пра каштоўнасць жыцця і свабоды.

✅Падчас занятка вучні даведаліся пра гісторыю вязняў канцлагераў, абмеркавалі значэнне памяці і спагады. Такія сустрэчы ў сценах гімназічнай бібліятэкі дапамагаюць дзецям лепш разумець мінулае, вучаць павагі да чалавечай годнасці і адказнасці перад будучыняй. Гэтая падзея пакінула ў сэрцах гімназістаў светлы след памяці і разумення 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.