У межах акцыі «Шчаслівая сям’я — шчаслівае дзяцінства» з вучнямі 7-х класаў прайшла гутарка-разважанне на тэму «Мая сям’я — маё багацце»

Дата: 11 апреля в 23:32
19 просмотров

У межах акцыі «Шчаслівая сям’я — шчаслівае дзяцінства» з вучнямі 7-х класаў прайшла гутарка-разважанне на тэму ✅«Мая сям’я — маё багацце».
Разам з рабятамі мы шукалі адказы на важныя пытанні: што робіць сям’ю моцнай і чаму блізкія людзі — гэта наша галоўная апора? Сямікласнікі актыўна дзяліліся сваімі сямейнымі традыцыямі і разважалі пра тое, што сапраўднае багацце заключаецца не ў матэрыяльных рэчах, а ў любові, даверы і ўзаемаразуменні.
✅Вынікам сустрэчы стала выснова: шчаслівае дзяцінства пачынаецца там, дзе пануе павага і падтрымка. Такія гутаркі дапамагаюць дзецям яшчэ раз задумацца аб каштоўнасці бацькоўскага дома і важнасці беражлівых адносін з роднымі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.