Велікодны кошык: ствараем свята разам

Дата: 11 апреля в 23:35
24 просмотра

Велікодны кошык: ствараем свята разам

✅Напярэдадні Светлага свята Вялікадня вучні 5-га класа прынялі ўдзел у захапляльным арт-трэнінгу. Рабяты сабралі свой агульны велікодны кошык, напоўніўшы яго ярка размаляванымі «біткамі» — сімваламі будучага свята.

✅Творчы занятак прайшоў пад дэвізам «Колер настрою — чаканне свята». У працэсе працы пяцікласнікі не толькі праяўлялі фантазію ў афармленні, але і дзяліліся добрымі пажаданнямі адзін з адным. Такі фармат дапамог дзецям наладзіцца на хвалю цяпла і радасці, якія нясе ў сабе гэты светлы час.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.