Сад надзеі: квітнеючае будучае ад нашых выпускнікоў!

Дата: 19 апреля в 13:31
5 просмотров

Сад надзеі: квітнеючае будучае ад нашых выпускнікоў! 

✅Сёння ў нашай гімназіі адбылося па-сапраўднаму добрае і знакавае мерапрыемства. Па добрай традыцыі, у рамках рэспубліканскай акцыі «Сад надзеі» і рэспубліканскага суботніка, нашы дарагія выпускнікі высадзілі маладыя вішнёвыя дрэўцы! 

✅Сад — гэта сімвал жыцця, пераемнасці пакаленняў і веры ў лепшае. Прайдуць гады, выпускнікі раз’едуцца хто куды, а тут, на тэрыторыі роднай гімназіі, застануцца расці іх дрэўцы. Вясной яны будуць радаваць усіх пяшчотным красаваннем, а летам — сакавітымі пладамі, нагадваючы пра школьныя гады і важныя пачынанні.

Праца на свежым паветры аб’яднала ўсіх: усмешкі, задор і разуменне таго, што мы робім наш агульны дом прыгажэйшым. Няхай гэты «Сад надзеі» мацнее і квітнее разам з нашымі дзецьмі! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.