Сустрэча з Якуціяй у 36-й гімназіі: гонар і памяць

Дата: 19 апреля в 13:33
10 просмотров

Сустрэча з Якуціяй у 36-й гімназіі: гонар і памяць
У суботні дзень у гімназіі №36 г.Гомеля адбылася знамянальная падзея – навучальную ўстанову наведала дэлегацыя з Рэспублікі Саха (Якуція): унучаты пляменнік Героя Савецкага Саюза Ф.К.Папова Апалон Міхайлавіч Папоў і Акімаў Дзмітрый Дзмітрыевіч, глава адміністрацыі СП "Батарынскі наслег" муніцыпальнага раёна "Мегіна-Кандаласкі Улус" Рэспубліка Саха (Якуція). Апалон Міхайлавіч Папоў свята захоўвае памяць пра свайго дзядзьку, чалавека, які стаў першым з якуцян Героям Савецкага Саюза.                        
Апалон Міхайлавіч з задавальненнем падзяліўся ўспамінамі з сямейнага архіву.               
Разам з якуцкай дэлегацыяй  гімназію наведалі намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Інна Віктараўна Губар і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Савецкага раёна г.Гомеля  Інна Віктараўна Цімашэнка.

Для гасцей правялі экскурсію па гімназіі, расказалі пра традыцыі навучальнай установы. Асаблівую ўвагу надалі ўшанаванню памяці братоў Лізюковых. Вучні гімназіі правялі экскурсію ў мемарыяльным музеі братоў Лізюковых, расказваючы пра жыццё і подзвігі трох братоў — Аляксандра, Пятра і Яўгена Лізюковых, чые лёсы неразрыўна звязаны з гісторыяй краіны.
Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы, пакінуўшы яркія ўражанні  ва ўсіх удзельнікаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.