Адкрытыя ўрокі англійскай мовы
Сення прашла чарга адкрытых урокаў англійскай мовы
Вучні 5 “А” класа разам з настаўніцай англійскай мовы Грознай Наталляй Дзмітрыевнай стваралі сапраўдную творчую атмасферу: складалі сінквейны, разгадвалі тэматычны крыжаслоў і адказвалі на пытанні тэксту, разважалі над пытаннем аб лепшым спосабе падарожжа .
Чырвонай ніткай праз увесь занятак праходзіла думка аб тым, дзе бы ты ні быў, ў якім падарожжы, але ж дома лепш за ўсё! Дзякуй настаўніку за натхненне




Гаварыць пра родны край на замежнай мове — гэта асаблівая асалода.»
Працягваючы тэму нашай Бацькаўшчыны??прайшоў адкрыты урок «The land under white rings” ў 8 «Д» класе,дзе настаўнік англійскай мовы Міронава Вольга Віктараўна з вучнямі стараліся апісваць прыгажосць нашых азёр,архітэктуру Мірскага замка і гасціннасць беларусаў на англійскай мове.
Аказалася, што падабраць трапныя эпітэты для родных куткоў не так і проста, але вельмі захапляльна! Цяпер мы дакладна ведаем, як расказаць замежнаму сябру, чаму ў Беларусь варта закахацца з першага погляду


Мой любімы герой загаварыў па-англійску!
Сённяшні ўрок англійскай мовы ў 8” В” класе быў асаблівым, Цалковікава Ганна Уладзіміраўна і вучні запрасілі на яго сваіх любімых кніжных персанажаў.
Апісваць герояў, якіх ведаеш з дзяцінства ці якімі захапляешся зараз, — гэта выдатны спосаб папоўніць слоўнікавы запас.
Хтосьці абраў мудрага Гэндальфа, хтосьці — рашучую Элізабэт Бэнэт, а нехта нават Шэрлака Холмса. Аказалася, што гаварыць пра іх характары, мары і ўчынкі на англійскай — гэта як знаёміцца з імі нанова.
А хто ваш кніжны фаварыт? Калі б вы сустрэлі яго ў рэальным жыцці, што б спыталі на англійскай?



У гасцях у Шэрлака і Гары Потэра: як прайшоў наш урок англійскай мовы!
Сёння ў кабінеце англійскай мовы было незвычайна шмат «знакамітасцяў». Не, да нас не прыехалі галівудскія зоркі — проста тэмай урока ў 6”Б” сталі “My favourite book character “
Нашы вучні разам с настаўніцай Сядой Вікторыяй Ігараўнай на англійскай мове:
✅ апісвалі характар і знешнасць сваіх куміраў;
✅ спрачаліся, хто круцейшы: дэтэктывы ці супергероі;
✅ і нават спрабавалі разыграць дыялогі ад імя персанажаў
Аказалася, што распавядаць пра прыгоды Персі Джэксана ці мудрасць Дамблдора па-англійску — гэта ў сто разоў цікавей, чым проста вучыць правілы!


Сёння на ўроку англійскай мовы ў 4 “Г”класе разам з настаўніцай англійскай мовы Буднікавай Галінай Валер’еўнай мы здзейснілі сапраўднае падарожжа па іншых школьных кабінетах, не выходзячы з класа!
Тэмай нашых заняткаў стала вывучэнне розных прадметаў на замежнай мове.??
Мы высветлілі, што англійская — гэта ключ да ведаў у любой галіне:
Literature: Цяпер мы ведаем, як назваць жанр любімай кнігі.
Mathematics: Разбіраліся з лічбамі і фигурамі.
PE (Physical Education): Паўтарылі назвы відаў спорту і камандныя гульні. Цяпер мы гатовыя да міжнародных спаборніцтваў!


Фестываль замежных моў працягваецца!
Сёння ў нашай гімназіі адбылося мерапрыемства для 10-х класаў — інтэлектуальны «??? ????».
Нашы гімназісты добрасумленна працавалі:
Слухалі аўтэнтычныя інтэрв’ю брытанцаў, спрабуючы ўлавіць асаблівасці жывога маўлення.
Адгадвалі легендарныя фільмы па трох секундах!
Адгадвалі песні па транскрыпцыях — сапраўдны выклік для аматараў англійскай фанетыкі! Каб пазнаць трэк, прыйшлося напружыць не толькі памяць, але і лінгвістычнае чуццё.
Абмяркоўвалі знакавыя падзеі сусветнай поп-культуры і ўзгадвалі культавых выканаўцаў.
Дасканала разабралі культавы трэк Don’t You Worry Child (Swedish House Mafia): пагаварылі пра сэнс, гісторыю, эмоцыі і пра тое, як ён дорыць упэўненасць. Гэтая песня — чысты матыватар на новыя здзяйсненні! Абавязкова паслухайце яе сёння — яна натхніць на самыя смелыя крокі.
Каманды змагаліся азартна, жартавалі, думалі і шмат размаўлялі на англійскай мове



Вандроўка па Беларусі… на англійскай мове!
Сёння ў нашай школе прайшоў незвычайны адкрыты ўрок у 7 "А" класе. Настаўніца англійскай мовы Міхасёва Юлія Аляксандраўна разам з вучнямі вырашылі сумясціць любоў да роднага краю і вывучэнне замежнай мовы. Тэма дня — «Sights of Belarus”
Што цікавага было на ўроку?
Віртуальны тур: вучні «наведалі» Мірскі і Нясвіжскі замкі, прагуляліся па вуліцах Брэста і зазірнулі ў Белавежскую пушчу.
Праца гідамі: кожны змог паспрабаваць сябе ў ролі экскурсавода і на англійскай мове распавесці замежным турыстам, чаму варта наведаць нашы знакамітыя мясціны.
Інтэрактыў: разгадвалі квізы, складалі маршруты мараў і абмяркоўвалі, якія яшчэ куткі Беларусі павінны стаць сусветна вядомымі.
Было натхняльна бачыць, як нашы вучні размаўляюць пра сваё, роднае, на міжнароднай мове


