Мерапрыемства для вучняў малодшых класаў «Закон і адказнасць юных грамадзян»

Дата: 29 апреля в 23:04
6 просмотров

ПАПЯРЭДЖАНЫ — ЗНАЧЫЦЬ УЗБРОЕНЫ!
▶️У нашай гімназіі прайшло інфармацыйнае мерапрыемства для вучняў малодшых класаў «Закон і адказнасць юных грамадзян». 
 Сустрэчу правялі класныя кіраўнікі, спецыялісты сацыяльна-педагагічнай падтрымкі вучням і аказання ім псіхалагічнай дапамогі гімназі сумесна з спецыялістам ІДН САУС г.Гомеля Сяргеям Фёдаравічам Яруцічам.
 Што абмяркоўвалі? А самае галоўнае — адказнасць за свае ўчынкі!
Дзеці даведаліся:
— Чаму абразы (нават «жартаўлівыя») могуць мець сур’ёзныя наступствы. 
— Што такое крадзеж і чаму нельга браць чужое нават «пагуляць». 
— Як правілы паводзінаў у гімназіі робяць яе бяспечнай для ўсіх. 
— І, канешне, бяспека на вуліцы: як пазбегнуць небяспекі і куды звяртацца па дапамогу. 
 Будзьце ўважлівымі адзін да аднаго. Выбірайце дружбу, а не канфлікт. Беражыце сябе!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.