Гімназісты наведалі мясціны аграгарадка Пакалюбічы — месца, дзе беражліва захоўваюць гісторыю роднага краю

Дата: 29 апреля в 23:06
9 просмотров

Сення гімназістам пашчасціла наведаць мясціны аграгарадка Пакалюбічы — месца, дзе беражліва захоўваюць гісторыю роднага краю. Акупацыя пакінула на гэтай зямлі крывавы след. Асаблівай і вельмі кранальнай часткай нашага візіту стала знаемства з адной iз самых трагічных старонак мясцовай гісторыі — расстрэл 6 лістапада 1941 года каля сіласнай ямы дванаццаці актывістаў-падпольшчыкаў, сярод якіх былі не толькі дарослыя, але і зусім юныя хлопцы і дзяўчаты – вучні Пакалюбіцскай школы, чые імёны сёння ўвекавечаны на мемарыяльных плітах аграгарадка. Дакументальна пацверджана, што за акупацыйны час было забіта не менш 31 чалавек вёскі. Тут кожная цагліна старой школы і кожны метр зямлі Пакалюбічаў захоўваюць памяць аб трагічных саракавых. Гісторыя Пакалюбічаў — гэта напамін аб тым, што вайна не праходзіць бясследна.  Веданне пра дакладныя месцы распраў дапамагае вывучаць гісторыю не праз сухія лічбы. Прыклад жыхароў Пакалюбічаў вучыць нас цаніць мір і берагчы праўду аб мінулым.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.