Гістарычны экскурс «Доўгая дарога да Перамогі»

Дата: 6 мая в 21:33
6 просмотров

Гістарычны экскурс «Доўгая дарога да Перамогі» прайшоў у бібліятэцы гімназіі 
Для вучняў 10 класаў адбыўся ўрок памяці і мужнасці, прысвечаны галоўным этапам Вялікай Айчыннай вайны — ад першых хвілін абароны Брэсцкай крэпасці да трыумфальнага штурму Рэйхстага ў 1945 годзе.
 На мерапрыемстве вучні пазнаёміліся з ваеннай хронікай, фотаздымкамі, фрагментамі дакументальных фільмаў і ўспамінамі ветэранаў. Бібліятэка падрыхтавала тэматычную выстаўку кніг: ад мемуараў абаронцаў Брэста да даследаванняў пра штурм Берліна.
 Галоўная думка экскурса: Перамога дасталася неверагодна доўгай дарогай — 1418 дзён і начэй. Кожны кіламетр гэтай дарогі паліты крывёю мільёнаў салдатаў і мірных жыхароў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.