Віншуем вучаніцу 8 класа Пашэчка Соф’ю з выдатным вынікам на міжнародным экзамене па кітайскай мове!

Дата: 6 мая в 21:37
8 просмотров

Гонар гiмназii! 

Віншуем вучаніцу 8 класа Пашэчка Соф’ю з выдатным вынікам на міжнародным экзамене па кітайскай мове!

У сакавіку яна прыняла ўдзел у гэтым сур’ёзным выпрабаванні, і  доўгачаканыя вынікі  ўражаюць: 200 балаў з 200 магчымых! ✅ Максімальны вынік — гэта рэдкае дасягненне, якое сведчыць пра сапраўднае працалюбства і ўпартасць.

За гэтай лічбай — штодзённая дбайная праца, увага да дэталяў і  любоў да мовы. Соф’я — неверагодна старанная вучаніца, і гэты поспех цалкам заслужаны.

Мы ганарымся тым, што ў нашай гiмназii вучацца такія мэтанакіраваныя вучні. Так трымаць!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.