Вучні 1 «Б» і 1 «Г» класаў упершыню наведалі мемарыяльны музей братоў Лізюковых

Дата: 6 мая в 21:39
7 просмотров

Вучні 1 «Б» і 1 «Г» класаў упершыню наведалі мемарыяльны музей братоў Лізюковых. Такім чынам яны адкрылі  эстафету экскурсій «Памяць сэрца», якая пройдзе на гэтым перадсвяточным тыдні.

Гэты тыдзень — асаблівы: ён дыхае вясной, гісторыяй і падзякай. З кожным днём усё бліжэй Вялікая дата, і наша гімназія запальвае свечкі памяці ў сэрцах дзяцей. Кожны клас — ад першага да выпускнога — зробіць свой крок да подзвігу герояў. 

Наперадзе – новыя экскурсіі, сустрэчы і эмоцыі. Бо гісторыя жыве, пакуль мы яе памятаем.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.