Конкурс «Пяю Перамогу»

Дата: 6 мая в 21:47, Обновлено 13 мая в 22:51
11 просмотров

Конкурс «Пяю Перамогу» 

У рамках акцыі «Нашчадкі Вялікай Перамогі» ў гімназіі 36 г.Гомеля распачынаецца цыкл конкурсаў «Пяю Перамогу».

Гэтая творчая ініцыятыва аб’яднае вучняў вакол тэм памяці, мужнасці і гераізму народа-пераможцы. Праз песню, слова і сцэнічнае майстэрства навучэнцы змогуць выказаць сваю ўдзячнасць тым, хто адстаяў мір і свабоду нашай Радзімы. 

Конкурс стане важнай часткай патрыятычнага выхавання, дапаможа далучыцца да гісторыі краіны і яшчэ раз нагадае пра веліч подзвігу пакалення пераможцаў.

Песня, якая жыве ў сэрцах: у гімназіі стартаваў конкурс «Пяю Перамогу»
✅Сёння ў нашай гімназіі прайшоў першы дзень агульнагімназічнага конкурсу патрыятычнай песні «Пяю Перамогу». 
✅Мерапрыемства арганізавана ў межах маштабнай акцыі «Нашчадкі  Вялікай Перамогі».

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.