Гістарычная віктарына “Нам дадзена права памятаць”

Дата: 6 мая в 22:02, Обновлено 6 мая в 22:06
10 просмотров

Гістарычная віктарына “Нам дадзена права памятаць”

 На базе гімназіі, дзе кожны куток прапітаны памяццю і атмасферай свята Вялікай Перамогі, прайшоў інтэлектуальны турнір.

Арганізатар — член маладзёжнага Савета пры Савеце Рэспублікі Сяргей Сакоўскі. Тэмы сур’ёзныя: асобныя этапы ВАВ, партызанскі і падпольны рух, увекавечанне памяці аб вайне.

Игру провёл член Молодёжного совета при Совете Республики Национального собрания Республики Беларусь и Молодежного совета при Гомельском горсовете Сергей Саковский.

Наведванне мемарыяльнага музея братоў Лізюковых ?️

Удзельнікі віктарыны наведалі мемарыяльны музей братоў Лізюковых.  

Падчас экскурсіі вучні пазнаёміліся з гісторыяй жыцця і подзвігу славутых воінаў, чые імёны навекі ўпісаны ў летапіс мужнасці і гераізму. Асаблівае ўражанне на ўдзельнікаў зрабілі экспанаты музея, якія дапамаглі лепш зразумець падзеі ваенных гадоў і ўсвядоміць вялікую цану Перамогі.  

Наведванне музея стала для дзяцей важнай і пазнавальнай падзеяй, якая спрыяла выхаванню патрыятызму, павагі да гісторыі сваёй краіны і памяці пра абаронцаў Айчыны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.