Нашы праекты: гонар гімназіі

Дата: 6 мая в 22:08, Обновлено 6 мая в 22:09
13 просмотров

Нашы праекты: гонар гімназіі
Пасля адкрыцця пачалася самая адказная частка – абарона работ. Гімназія № 36 прадставіла адразу трох удзельнікаў у розных секцыях, і кожны з іх паказаў годны вынік.

 У секцыі «Связь времен и поколений» (навукова-даследчая) дзве нашы работы выклікалі вялікую цікавасць журы:

Еўстафьеў Ягор (9 клас) прадставіў глыбокае даследаванне «Вобраз афіцэрскіх якасцей на прыкладзе подзвігу Аляксандра Лізюкова». Кіраўнік – Курака Мікіта Яўгенавіч.

Белякова Соф’я (9 клас) падрыхтавала работу «Беларуская кухня як адлюстраванне нацыянальнай ідэнтычнасці і культурнай спадчыны». Кіраўнік – Гінчук Таццяна Уладзіміраўна.

 У секцыі «Жывое слова памяці і славы» (конкурс чытачоў) выступіла Фалевіч Ева (10 клас). Яна вельмі кранальна прачытала ўрывак “Запіска” Янкі Маўра. Кіраўнік – Яўсеенка Вольга Васільеўна.

Усе тры выступленні праходзілі у анлайн-фармаце, але гэта не перашкодзіла нашым вучням перадаць глыбіню матэрыялу і свае эмоцыі.

Трыумф: усе трое – пераможцы!
Кульмінацыяй дня стала ўзнагароджанне пераможцаў канферэнцыі, якое адбылося ў 14.00 па беларускім часе. І вось тут наша гімназія сапраўды можа ганарыцца! 

Усе трое прадстаўнікоў гімназіі № 36 з перамогай:

Еўстафьеў Ягор – Дыплом I ступені (навукова-даследчая секцыя) 

Фалевіч Ева – Дыплом I ступені (конкурс чытацкай творчасці) 

Белякова Соф’я – Дыплом II ступені (навукова-даследчая секцыя) 

Гэта выдатны вынік, які яшчэ раз пацвердзіў высокі ўзровень нашай гімназіі і прафесіяналізм настаўнікаў.

 Ад душы віншуем пераможцаў! Мы ганарымся вамі, вашай працай, розумам і сілай духу. Асобныя словы ўдзячнасці – дарагім настаўнікам. Гэта наш агульны поспех.

Няхай і надалей нашы вучні заваёваюць вяршыні – і не толькі на навуковых канферэнцыях! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.