Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж гімназіяй № 36 г. Гомеля і Батарынскай агульнаадукацыйнай школай імя Героя Савецкага Саюза Ф.К.Папова (Рэспубліка Саха, Якуція)

Дата: 13 мая в 22:51
4 просмотра

Сёння праведзены тэлемост і падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж гімназіяй № 36 г. Гомеля і Батарынскай агульнаадукацыйнай школай імя Героя Савецкага Саюза Ф.К.Папова (Рэспубліка Саха, Якуція) 
✅ Пасля візіту кіраўніка Батарынскага раёна Якуціі Акімава Д.Д. ў Гомель гімназія № 36 імя І. Мележа выступіла з ініцыятывай заключыць афіцыйнае пагадненне аб супрацоўніцтве. І вось вынік: дакумент падпісан! 
Цырымонія прайшла ў Мемарыяльным музеі Братоў Лізюковых — месцы, якое сімвалізуе памяць і гераічную гісторыю.  Мы паказалі музей установы, які захоўвае памяць пра подзвігі і традыцыі, паведамілі аб подзвігах Братоў Лізюковых 
Вучні Батарынскай школы падрабязна расказалі пра сваю школу, пра Фёдара Кузьмiча Папова — Героя Савецкага Саюза, чыё імя носіць іх родная школа. Гэта стала яркім момантам сустрэчы.

Што прадугледжвае пагадненне:
– Сумесныя праекты, мерапрыемствы і праграмы; 
– Удзел вучняў і настаўнікаў у конкурсах, канферэнцыях, , валанцёрстве, майстар-класах; 
– Стажыроўкі і відэаканферэнцыі для педагогаў; 
– Распрацоўку новых ініцыятыў, цікавых абодвум бакам. 
 Пагадненне складзена на рускай і беларускай мовах, мае аднолькавую юрыдычную сілу і дзейнічае бестэрмінова

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.