Тэматычная сустрэча «Памятаем. Ганарымся. Не забудзем»

Дата: 13 мая в 22:58
6 просмотров

Напярэдадні свята 9 Мая — Дня Вялікай Перамогі, вучні дзявятага класа нашай гімназіі наведалі моладзевую пляцоўку «Месца прыцяжэння», дзе прайшла тэматычная сустрэча «Памятаем. Ганарымся. Не забудзем». Падчас мерапрыемства гімназісты пашырылі свае веды пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, узгадалі важныя гістарычныя факты і прынялі ўдзел у змястоўнай гістарычнай віктарыне, прысвечанай подзвігу беларускага народа.
Асаблівым гонарам стала перамога адной з нашых вучаніц, якая заняла ганаровае другое месца сярод усіх удзельнікаў.
Акрамя інтэлектуальных спаборніцтваў, рабяты змаглі літаральна дакрануцца да гісторыі. Ім не толькі падрабязна распавялі пра побыт салдат, але і прадэманстравалі сапраўдныя рэчы і прадметы, якімі карысталіся ўдзельнікі вайны.
Такія мерапрыемствы дапамагаюць моладзі лепш разумець гісторыю і захоўваць памяць пра подзвіг нашых продкаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.