Свята вясенніх салатаў

Дата: 13 мая в 23:15
11 просмотров

У 36 гімназіі адбылося незвычайнае і карыснае мерапрыемства – свята вясенніх салатаў. У ім актыўны ўдзел прынялі вучні 2-х і 8-х класаў, а таксама іх бацькі.
Сумеснае гатаванне салатаў праходзіла ў цёплай, сяброўскай атмасферы.

Разам з бацькамі дзеці здзіўлялі фантазіяй: на столах з’явіліся яркія стравы з гародніны, зеляніны і карысных заправак. Галоўнымі патрабаваннямі да страў былі карысць і свежасць прадуктаў

Гэтае святочнае мерапрыемства стала выдатным прыкладам таго, як смачна і з задавальненнем прытрымлівацца здаровага харчавання. Такое мерапрыемства садзейнічае таму, што многія гімназісты і іх бацькі пачнуць уключаць у свой рацыён больш гародніны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.