Прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўніком МНС

Дата: вчера в 14:11
2 просмотра

Прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўніком МНС 
Сёння ў нашай гімназіі адбылася цікавая і карысная прафарыентацыйная сустрэча. Да гімназістаў завітала прадстаўнік МНС Ліс Ірына Сяргееўна
Падчас гутаркі Ірына Сяргееўна расказала вучням пра гераічную прафесію ратавальніка, асаблівасці навучання ў профільных ВНУ і важнасць гэтай высакароднай справы для грамадства. Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі пра будні супрацоўнікаў МНС, задавалі пытанні і даведаліся шмат новага аб магчымасцях выбару будучай прафесіі. 
Дзякуй Ірыне Сяргееўне за змястоўную размову, якая дапамагла нашым вучням па-новаму зірнуць на выбар свайго прафесійнага шляху!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.