Актывісты БРСМ арганізавалі агітбрыгаду «Культура мовы — культура жыцця»

Дата: вчера в 14:16
4 просмотра

Актывісты БРСМ арганізавалі агітбрыгаду «Культура мовы — культура жыцця»
✅У рамках рэспубліканскіх акцый «Я і мая сям’я без брыдкаслоўя» і «Дом без гвалту» актыўныя прадстаўнікі Савета гімназістаў і БРСМ арганізавалі агітбрыгаду «Культура мовы — культура жыцця». Мерапрыемства прайшло ў межах праекта «Роўны вучыць роўнага».
✅Мэта акцыі — прыцягнуць увагу да важнасці чысціні мовы, павагі да сям’і і прафілактыкі гвалту. Вучні-валанцёры правялі шэраг інтэрактыўных заняткаў, дзе ў даступнай форме расказалі пра шкоду лаянкі, значэнне добрых адносін у сям’і і неабходнасць стварэння бяспечнага асяроддзя.

✅Удзельнікі агітбрыгады падкрэслілі: «Культура маўлення — гэта паказчык нашай агульнай культуры, а сям’я — аснова здаровага грамадства». ✅Мерапрыемства атрымала станоўчы водгук сярод навучэнцаў і педагогаў, а таксама стала добрым прыкладам узаемадзеяння моладзевых ініцыятыў у барацьбе за маральныя каштоўнасці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.