Адкрыты ўрок фізічнай культуры і здароўя па тэме “Развіццё лоўкаці.Рухомыя гульні “Скрабы” і Замарозкі” у 1“А” класе

Дата: вчера в 14:19
3 просмотра

Сёння у рамках фестывалю педагагічнага майстэрства сярод выкладчыкаў фізічнай культуры і здароўя, працоўнага навучання, музыкі і мастацтва прайшоў урок фізічнай культуры і здароўя па тэме “Развіццё лоўкаці.Рухомыя гульні “Скрабы” і Замарозкі” у 1“А” класе.
У пачатку ўрока настаўнік Юніцкі Арцём Сяргеявіч расказаў пра важнасць руху для здароўя і як гульні дапамагаюць быць актыўнымі і шчаслівымі.
Кожная гульня праходзіла ў духе сяброўства і спаборніцтва! Дзеці стараліся быць уважлівымі і хуткімі, каб не дапусціць памылак!
Урок фізічнай культуры і здароўя на тэму рухомых гульняў стаў сапраўдным святам для дзяцей.Вучні не толькі атрымалі асалоду ад руху, але і навучыліся працаваць у камандзе, сябраваць і атрымліваць радасць ад актыўнаці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.