На базе нашай гімназіі адбыўся адкрыты справаздачны сход Гомельскага гарадскога савета старшакласнікаў V склікання

Дата: вчера в 14:21
5 просмотров

Сёння на базе нашай гімназіі адбыўся адкрыты справаздачны сход Гомельскага гарадскога савета старшакласнікаў V склікання. 
✅Удзельнікі савета падвялі вынікі сваёй працы, падзяліліся дасягненнямі і планамі на будучыню. Гэта была выдатная магчымасць для старшакласнікаў праявіць сябе, абмяняцца ідэямі і натхніцца новымі праектамі! 
✅З прывітальным словам да навучэнцаў звярнулася намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Гомельскага гарвыканкама Парошына Алена Аляксандраўна. Яна адзначыла важнасць актыўнай грамадзянскай пазіцыі моладзі і пажадала ўсім поспехаў у далейшай дзейнасці. 
✅Алена Аляксандраўна ўручыла актыву гарадскога савета старшакласнікаў пасведчанні, якія пацвярджаюць іх статус і ўдзел у рабоце савета. 
✅Гэты дзень стаў сапраўдным святам для ўсіх прысутных! Мы ганарымся старшакласнікамі, якія актыўна ўдзельнічаюць у жыцці горада і гатовыя рабіць яго лепш.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.