Вучні гімназіі 36 – на маштабным мерапрыемстве «Запусці сэрца»!

Дата: вчера в 14:22
3 просмотра

Вучні гімназіі 36 – на маштабным мерапрыемстве «Запусці сэрца»! 
✅ Сёння нашы вучні 10-х класаў сталі ўдзельнікамі сапраўднага свята здароўя і энергіі на «Мінск-Арэне»! 
Мерапрыемства «Запусці сэрца» сабрала тысячы юных беларусаў, каб разам зрабіць зарадку, падзяліцца добрым настроем і паказаць, як важна клапаціцца пра сваё сэрца і арганізм. 
Нашы 25 гімназістау з задавальненнем выконвалі актыўныя практыкаванні, танцавалі і атрымлівалі зарад бадзёрасці на ўвесь дзень. Гэта быў сапраўдны выбух эмоцый і радасці! 
Дзякуй арганізатарам за нагоду паказаць, што быць здаровым – гэта модна, весела і вельмі крута!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.