Вывучаем кітайскую мову
Графік заняткаў аб’яднання па iнтарэсах «Школа кiтайскай мовы» |
|||
Графік заняткаў аб’яднання па iнтарэсах «Школа кiтайскай мовы» | Наша жыццё 2024-2025 |
У гімназіі №36 г. Гомеля імя Івана Мележа кітайская мова выкладаецца з 2019 года. Выкладчык кітайскай мовы – Вольга Іванаўна Цімашэнка, выпускніца курсаў кітайскай мовы ў Інстытуце Канфуцыя пры УА «ГДУ ім. Ф. Скарыны». Выкладчык мае сертыфікат аб здачы кваліфікацыйнага экзамену HSK, які з'яўляецца дакументам дзяржаўнага ўзору Міністэрства адукацыі КНР, прызнаны на міжнародным узроўні і адказвае патрабаванням, што прад'яўляюцца да моўных экзаменаў.
“Желание учить китайский язык возникло ещё в раннем детстве. Меня привлекала культура востока, каллиграфия, глубина и многогранность этого языка. Для меня изучение китайского языка - это интересная, увлекательная задача, которая является своего рода вызовом ещё со времен средней школы и к осуществлению которой я пришла уже в университете.
Я изучаю китайский язык с 2015 года. Мне очень помогают такие качества, как усидчивость, способность к самообучению, нацеленность на результат.
На протяжении 5 крайних лет мой день начинается и заканчивается тем, что я читаю что-либо про Китай: истории из жизни в Китае, новости, исторические сведения. Начать изучать язык могут все. А вот остаться дружить с китайским могут только те, кто принял в сердце Китай. За что больше всего люблю Поднебесную - это практически ежедневное удивление и восхищение той жизнью, что кипит в её городах и деревнях.
Я ощущаю потребность в том, чтобы быть для учащихся проводником в мир китайской культуры и языка”.
В.І.Цімашэнка
Наш выкладчык "Школы кітайскай мовы" не з'яўляецца носьбітам кітайскай мовы. Гэта аптымальны варыянт для тых, хто пачынае вывучаць замежную мову, бо носьбіту менавіта нашага менталітэту пад сілу растлумачыць дзеткам ўсе моманты, не характэрныя для рускай мовы.
Навучанне ўяўляе сабой паўнавартасную сістэму: вывучэнне фанетыкі, лексікі, граматыкі, а таксама сацыякультурнага кампанента і каліграфіі. Мы пачынаем з азоў і пераходзім да больш складанага. Навучанне прадугледжвае развіццё навыкаў пiсьма, чытання, маўлення і аўдыравання па кітайскай мове.
Гармiлiна Ганна Раманаўна |
Пашэчка Соф’я Фёдараўна |
Вiзгер Анастасiя Андрэеўна |
Раса Ганна Яугеньеўна |
Кітайская мелодыя на акардэоне - каб слухаць, націсніце тут | Кiтайская песня - каб слухаць, націсніце тут | Кітайскае баявое мастацтва ушу - каб глядзець, націсніце тут | Кiтайскi танец з веерам - каб глядзець, націсніце тут |
Навошта вывучаць кітайскую мову?
Прычына нумар адзін у тым, што кітайская мова з'яўляецца самай распаўсюджанай мовай у свеце. Навучыцеся размаўляць на путунхуа – і вы зможаце размаўляць з мільёнамі людзей па ўсім свеце. Іншыя прычыны:
- Падарожжа – Кітай прапануе захапляльныя магчымасці для падарожжаў. Перамяшчацца значна лягчэй, калі вы ведаеце путунхуа.
- Культура – з тысячагадовай гісторыяй кітайская культура бясконца захапляе. Калі вы цікавіцеся гісторыяй, архітэктурай, музыкай ці кухняй, веданне мандарына ўзбагаціць ваша разуменне кітайскай культуры.
- Кар'ера – станеце запатрабаваным спецыялістам або адкрыеце свой бізнэс. Значна лягчэй наладзіць усе важныя адносіны, калі вы ўмееце размаўляць на мандарынскай мове.
- Унікальнасць – зможаце знаходзіць унікальную інфармацыю, якая ёсць толькі ў кітайскім Інтэрнеце.
- Новае хобi – знойдзеце сябе ў ушу, кунгфу, каліграфіі, гісторыі, чайным майстэрстве.
- Кам'юніці – трапіце ў асяроддзе кітаістаў, дзе абавязкова знойдзеце, што абмеркаваць.
- Мысленне – зможаце паглядзець на рэчы з другога боку.
- А яшчэ вывучаць, каб перамагаць у міжнародных конкурсах.
Удзельніца III сусветнага конкурсу "Мост кітайскай мовы" сярод таленавітых навучэнцаў пачатковых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь, які праводзіцца Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Інстытутам Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ.
У Беларусі такі конкурс праводзіўся ўпершыню!
Тэма конкурсу ў 2023 годзе – «Вясёлая Кітайская мова».
Удзельнікам конкурсу неабходна было прадставіць асабістае выступленне і творчы нумар.
Пашечко Соф'я прадэманстравала талент красамоўства на тэму «Вясёлая кітайская мова», выступіўшы з прадстаўленнем і прамовай без сцэнарыя, а таксама прадэманстравала кітайскі талент і навыкі спеваў.
У нас узнагароды за выдатныя дасягненні!
А ці ведаеце вы?
У кітайскай мове налічваецца каля 80 тысяч іерогліфаў. Для таго каб вывучэнне кітайскай мовы праходзіла паспяхова, важна з самага пачатку завучваць правільны парадак напісання.
Безумоўна, каб запомніць кітайскія словы, трэба надаваць нямала часу прапісванню іерогліфаў. Але існуюць і арыгінальныя спосабы запамінання. Кітайскія словы – гэта вобразы. Многія іерогліфы малююць той прадмет або з'яву, значэнне якога яны ў сабе хаваюць.
Пераклад такі: першы радок - агонь, дрэва, сонца, месяц; другі радок - чалавек, рот, дзверы, гара.
Метад асацыяцый для запамінання іерогліфаў на прыкладзе 12 простых слоў.
Прапануем вам выбраць кітайскае імя:
Прапануем паслухаць папулярныя кампазіцыі на кітайскай мове: