Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 7 человек

Правілы распарадку для вучняў

Дата: 17 апреля 2023 в 11:46, Обновлено 7 октября 2024 в 21:03

ПРАВІЛЫ

ўнутранага распарадку для вучняў

дзяржаўнай установы адукацыі

“Гімназія № 36 г. Гомеля імя І.Мележа”

I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1.1. Правілы ўнутранага распарадку для вучняў (далей - Правілы) распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (далей - Кодэкс), пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Аб зацвярджэннi Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыi” і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі.

1.2. Правілы ўстанаўліваюць нормы паводзін вучняў у будынку і на тэрыторыі ўстановы адукацыі з мэтай удасканалення арганізацыі адукацыйнага працэсу, рацыянальнага выкарыстання вучнямі вучэбнага часу, умацавання дысцыпліны вучняў, павышэння якасці адукацыі, выхавання павагі да асобы, развіцця культуры паводзін і навыкаў зносін.

1.3. Згодна з Правіламі ўсе вучні маюць аднолькавыя правы і абавязкі, нясуць аднолькавую адказнасць за парушэнне нормаў паводзінаў ва ўстанове адукацыі.

1.4. Змены і дапаўненні ў Правілы могуць уносіцца пасля разгляду на нарадзе пры дырэктары.

1.5. У далейшым правілы даводзяцца да ведама педагагічных работнікаў установы адукацыі ў кожным новым навучальным годзе, да ўсіх вучняў установы адукацыі - на першай класнай гадзіне новага навучальнага года, а да іх законных прадстаўнікоў - на першым бацькоўскім сходзе новага навучальнага года (пад роспіс).

1.6. Правілы распаўсюджваюцца на ўсіх вучняў установы адукацыі.

1.7. Правілы размяшчаюцца ў даступным для агляду ўсімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу месцы і на афіцыйным сайце ўстановы адукацыі.

II. АСНОЎНЫЯ ПРАВЫ ВУЧНЯЎ

2. Вучні маюць права на:

2.1. атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі агульнай сярэдняй адукацыі;

2.2. стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцяў іх псіхафізічнага развіцця;

2.3. атрыманне дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў адпаведнасці з Кодэксам i ў парадку, якi вызначаецца Палажэннем аб установе дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 № 149;

2.4. павагу сваёй чалавечай годнасці, абарону ад прымянення фізічнага і (або) псіхічнага насілля, жорсткага, грубага або непаважлівага абыходжання, прыніжэння;

2.5. ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу;

2.6. карыстанне падручнікамі (навучальнымі дапаможнікамі) у адпаведнасці з заканадаўствам;

2.7. бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай і спартыўнай базай установы адукацыі;

2.8. удзел у кіраванні ўстановай адукацыі ў адпаведнасці са Статутам установы адукацыі (далей – Статут);

2.9. адпачынак на перапынках, арганізацыю вольнага часу падчас канікулаў;

2.10. стварэнне спрыяльных умоў для самаадукацыі;

2.11. аб’ектыўную ацэнку ведаў;

2.12. захаванне месца ва ўстанове адукацыі ў выпадку накіравання для навучання і лячэння ў санаторную школу-інтэрнат;

2.13. навучанне на ўроках фізічнай культуры і здароўя ў адпаведнасці з групай здароўя;

2.14. наведванне стымулюючых і (або) падтрымліваючых заняткаў;

2.15. выбар факультатыўных заняткаў у межах устаноўленай вучэбным планам установы адукацыі колькасці гадзін факультатыўных заняткаў і з улікам максімальна дапушчальнай нагрузкі на аднаго вучня, якая ўстаноўлена спецыфічнымі санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі да ўтрымання і эксплуатацыі ўстаноў адукацыі;

2.16. вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні ў адпаведнасці з вучэбным планам установы адукацыі;

2.17. атрыманне платных паслуг з ліку, што аказваюцца ўстановай адукацыі;

2.18. атрыманне гарачага харчавання ў парадку, вызначаным заканадаўствам;

2.19. удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, канферэнцыях і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых мерапрыемствах;

2.20. заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;

2.21. атрыманне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі;

2.22. удзел у дзіцячых, маладзёжных і іншых грамадскіх аб'яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

2.23 удзел у органах вучнёўскага самакіравання ва ўстанове адукацыі;

2.24. абарону ад любых супрацьпраўных дзеянняў;

2.25. недатыкальнасць асобы.

3. Іншыя правы вучняў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

III. АСНОЎНЫЯ АБАВЯЗКІ ВУЧНЯЎ

4. Вучні абавязаны:

4.1. выконваць Статут, выконваць рашэнні Савета ўстановы адукацыі, іншых органаў самакіравання ўстановы адукацыі, Правілы, патрабаванні адміністрацыі і педагагічных работнікаў;

4.2. знаходзіцца ва ўстанове адукацыі на працягу часу, прадугледжанага раскладам заняткаў (вучэбных, факультатыўных, аб'яднанняў па інтарэсах, іншых);

4.3. пакідаць тэрыторыю ўстановы адукацыі падчас заняткаў толькі з дазволу класнага кіраўніка (дзяжурнага адміністратара);

4.4. добрасумленна і адказна адносіцца да засваення зместу вучэбных праграм па вучэбных прадметах, праграм выхавання, своечасова і якасна выконваць дамашнія заданні;

4.5. наведваць класныя і інфармацыйныя гадзіны;

4.6. удзельнічаць у мерапрыемствах грамадска карыснай працы;

4.7. вырашаць спрэчныя і канфліктныя пытанні на прынцыпах узаемнай павагі, з улікам меркаванняў усіх (іншых) удзельнікаў спрэчкі, пры неабходнасці звяртацца за дапамогай да настаўніка, класнага кіраўніка, спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы, адміністрацыі ўстановы адукацыі;

4.8. беражліва адносіцца да маёмасці ўстановы адукацыі, падтрымліваць чысціню і парадак ва ўстанове адукацыі і на яго тэрыторыі; беражліва адносіцца да энергарэсурсаў, берагчы цяпло, электрычнасць, ваду;

4.9. паважаць гонар і годнасць усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, работнікаў установы адукацыі;

4.10. клапаціцца пра сваё здароўе, бяспеку і жыццё тых, хто побач, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця, самаўдасканалення;

4.11. неадкладна паведамляць настаўніку (класнаму кіраўніку) або дзяжурнаму настаўніку (члену адміністрацыі) аб атрыманні мікратраўмы, траўмы або пагаршэнні агульнага стану свайго здароўя на ўроках, занятках ці пры правядзенні мерапрыемстваў (пазакласных, пазашкольных, спартыўна-масавых, грамадска карыснай працы);

4.12. загадзя (напярэдадні або за некалькі дзён) паведамляць класнаму кіраўніку пра запланаванае наведванне арганізацыі аховы здароўя; у экстранных (пазапланаваных) выпадках адсутнасці на ўроках неадкладна паведамляць класнаму кіраўніку аб факце і прычыне сваёй адсутнасці;

4.13. размяшчаць прылады сувязі, інтэрнэт-сувязі перад пачаткам вучэбных заняткаў у спецыяльна адведзеных месцах;

4.14. захоўваць дзелавы стыль адзення;

4.15. выкарыстоўваць адзенне і абутак для заняткаў фізічнай культурай згодна з санітарнымі нормамі, спецыяльную вопратку на ўроках працоўнага навучання, мерапрыемствах грамадска карыснай працы;

4.16. мець на ўроках неабходныя навучальныя прыналежнасці;

4.17. мець акуратна і разборліва падпісаныя рабочыя сшыткі і сшыткі для кантрольных работ па прадметах;

4.18. акуратна і разборліва запісваць у дзённік расклад вучэбных заняткаў на тыдзень наперад, у канцы кожнага ўрока – дамашняе заданне;

4.19. штотыдзень здаваць дзённік на праверку класнаму кіраўніку;

4.20. прадастаўляць дзённік па першым патрабаванні педагагічнага работніка ўстановы адукацыі;

4.21. выконваць правілы паводзін у бібліятэцы і правілы карыстання бібліятэчным фондам.

5. Вучням ва ўстанове адукацыі і на яго тэрыторыі катэгарычна забараняецца:

5.1. не выконваць патрабаванні педагагічных работнікаў;

5.2. курыць, ужываць алкагольныя (слабаалкагольныя) напоі і піва, таксічныя і наркатычныя рэчывы, выкарыстоўваць нецэнзурныя выразы, спазняцца на вучэбныя заняткі без уважлівых прычын, наносіць шкоду маёмасці ўстановы адукацыі і іншых асоб;

5.3. прыносіць агнястрэльную зброю любога віду, газавае зброю, боепрыпасы любога выгляду або выбуховыя рэчывы (альбо іх імітатары або муляжы), халодную зброю, колючыя, рэжучыя прадметы (альбо іх імітатары або муляжы), хімічныя, атрутныя, вогненебяспечныя рэчывы, тытунёвыя вырабы, электронныя сістэмы курэння, вадкасці для электронных сістэм курэння, сістэмы для спажывання тытуню, запалкі, запальніцы, алкагольныя, слабаалкагольныя напоі або піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх прэкурсоры і аналагі, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы і прэпараты, якія могуць нанесці шкоду маёмасці і здароўю людзей, а таксама прыналежнасці для азартных гульняў;

5.4. парушаць дысцыпліну ў ходзе адукацыйнага працэсу, прымяняць фізічную сілу і абразы ў дачыненні да іншых яго ўдзельнікаў;

5.5. прапускаць заняткі без уважлівых прычын і своечасовага інфармавання класнага кіраўніка або дзяжурнага адміністратара з наступным прад’яўленнем адпаведнага дакумента класнаму кіраўніку;

5.6. карыстацца прыладамі мабільнай сувязі, інтэрнэт-сувязі, музычнымі калонкамі, гульнявымі прыладамі падчас адукацыйнага працэсу без дазволу педагогаў;

5.7. прапагандаваць, захоўваць і распаўсюджваць з дапамогай мабільнай, інтэрнэт-сувязі інфармацыю, якая змяшчае жорсткасць, гвалт;

5.8. праводзіць здымкі падчас правядзення вучэбных заняткаў, факультатыўных заняткаў, класных гадзін, пазакласных мерапрыемстваў без дазволу адміністрацыі, класнага кіраўніка;

5.9. размаўляць падчас вучэбных заняткаў, выкрыкваць нецэнзурныя словы і выразы, адцягваць увагу самому і адцягваць увагу іншых навучэнцаў, перашкаджаць правядзенню навучальнага заняткі;

        5.10. ужываць падчас навучальных заняткаў ежу і напоі;

        5.11. перасаджвацца за іншую парту без дазволу настаўніка;

        5.12. рабіць у падручніках якія-небудзь запісы, маляваць, вырываць з іх старонкі;

        5.13. падчас вучэбных заняткаў і перапынкаў паміж імі гуляць у азартныя гульні, праводзіць аперацыі спекулятыўнага характару;

        5.14. пакідаць установу адукацыі да заканчэння вучэбных заняткаў без узгаднення з класным кіраўніком і (або) адміністрацыяй установы.

        

IV. ПАТРАБАВАННІ ДА ЗНЕШНЯГА ВЫГЛЯДУ ВУЧНЯЎ

6. Вучні абавязаны прытрымлівацца дзелавога стылю адзення, прызначанага для наведвання імі вучэбных заняткаў ва ўстановах адукацыі.

7. Савету адукацыі мае права выбару мадэлі, колеру тканін, з якіх вырабляецца адзенне дзелавога стылю.

8. Адзенне дзелавога стылю ўключае выбар элементаў, якія можна камбінаваць (пінжак, камізэлька, кашуля, спадніца, штаны, сарафан, блуза, сукенка, і інш.). Абавязковым элементам для вучняў  V – XI класаў з’яўляецца гальштук з лагатыпам гімназіі.

У зімовы час у камплект адзення могуць уваходзіць трыкатажны світар ці камізэлька.

9. Пры наведванні вучнямі вучэбных заняткаў не дапускаюцца:

спартыўная вопратка і абутак, прызначаныя для заняткаў фізічнай культурай і спортам;

рэчы, якія маюць яркія малюнкі;

бруднае, мятае і іншае адзенне, не прызначанае для наведвання ўстановы адукацыі;

верхняе адзенне і галаўныя ўборы;

багацце біжутэрыі, наяўнасць пірсінгу, яркага экстравагантнага макіяжу і колеру валасоў, аксесуараў, якія адлюстроўваюць сімволіку музычных гуртоў і розных кірункаў маладзёжнай субкультуры і спартыўных клубаў.

10. Спрэчныя пытанні, звязаныя са знешнім выглядам вучня, вырашае кіраўніцтва ўстановы адукацыі.

V. ПАРАДАК НАВЕДВАННЯ ВУЧНЯМІ ВУЧЭБНЫХ ЗАНЯТКАЎ

11. Вучэбныя заняткі, класныя і інфармацыйныя гадзіны праводзяцца па раскладзе або ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным кіраўніком установы адукацыі, і з’яўляюцца абавязковымі для наведвання ўсімі вучнямі.

12. У выпадку невыканання дамашняга задання па якой-небудзь прычыне вучань да пачатку ўрока абавязаны паведаміць пра гэта настаўніку.

13. Не пазней чым за 5 мінут да пачатку ўрока кожны вучань:

займае месца ў вучэбным кабінеце (класе), якое вызначана класным кіраўніком;

рыхтуе неабходныя для работы на ўроку падручнікі і навучальныя прыналежнасці;

14. Пры ўваходзе настаўніка ў клас вучні ўстаюць у знак прывітання.

15. Вучань, які спазніўся на ўрок, абавязаны растлумачыць настаўніку прычыну спазнення.

16. Падчас урока вучні ўважліва слухаюць тлумачэнні настаўніка і адказы іншых вучняў, не дапускаючы каментарыяў і рэплік з месца.

17. Пры адказе на пытанне настаўніка вучань устае. З дазволу настаўніка магчымы адказ седзячы.

18. Аб сваёй гатоўнасці да адказу альбо аб узнікшым у ходзе тлумачэння настаўнікам матэрыялу пытанні вучань інфармуе, падымаючы руку.

19. Дапаўненні і выпраўленні адказаў іншых вучняў магчымыя толькі з дазволу настаўніка.

20. У час правядзення кантрольных і самастойных работ вучань выконвае іх самастойна. Дапамога іншых вучняў не дапускаецца. Дазваляецца карыстацца толькі тымі матэрыяламі, якія пералічаны настаўнікам.

21. Выкананне патрабаванняў настаўніка на ўроку з'яўляецца для вучняў абавязковым і безумоўным.

21.1. У выпадку, калі вучань не выконвае патрабаванні настаўніка, парушае дысцыпліну падчас урока, настаўнік інфармуе пра гэта дзяжурнага адміністратара.

21.2. У выпадку, калі патрабаванні настаўніка парушаюць правы вучня, апошні можа праінфармаваць аб гэтым дзяжурнага адміністратара.

21.3. Дзяжурны адміністратар выклікае ва ўстанову адукацыі законнага прадстаўніка вучня, а пры неабходнасці - супрацоўніка тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў.

21.4. Дзяжурны адміністратар пасля вывучэння сітуацыі мае права дазволіць вучню прысутнічаць на наступных уроках.

21.5. У выпадку, калі законны прадстаўнік не прыбывае ва ўстанову адукацыі ў кароткія тэрміны, дзяжурны адміністратар мае права забраць вучня з любога наступнага ўрока для разгляду па прыбыцці законнага прадстаўніка ва ўстанову адукацыі.

22. Падчас урока вучань павінен сачыць за сваёй паставай.

23. Званок аб заканчэнні ўрока даецца для інфармавання настаўніка і вучняў аб заканчэнні заняткаў. Вучні пакідаюць клас толькі з дазволу настаўніка.

24. Для заняткаў на ўроках фізічнай культуры і здароўя вучні пераапранаюцца ў спартыўную форму.

25. Па заканчэнні ўрока вучні наводзяць парадак на працоўным месцы.

26. У выпадку пропуску заняткаў па хваробе, вучань або законныя прадстаўнікі інфармуюць класнага кіраўніка аб прычыне адсутнасці ў вуснай форме.

27. У дзень выхаду на заняткі вучань прад'яўляе тлумачэнні аб уважлівай прычыны пропуску заняткаў.

Уважлівай прычынай лічыцца:

хвароба вучня, наведванне ўрача (прадастаўляецца адпаведная медыцынская дакументацыя);

экстранныя выпадкі ў сям’і, якія патрабуюць асабістага ўдзелу (пацвярджаюцца заявай законных прадстаўнікоў);

пропуск заняткаў па дамоўленасці з адміністрацыяй (па пісьмовай заяве законных прадстаўнікоў);

удзел у прадметных алімпіядах, спаборніцтвах і іншых мерапрыемствах (вызначаецца загадам установы адукацыі або лістом з іншай арганізацыі).

28. Дзяжурства вучняў.

28.1. Ва ўстанове адукацыі з ліку вучняў VIII – XI класаў прызначаюцца дзяжурныя, якія дапамагаюць дзяжурнаму адміністратару, дзяжурнаму настаўніку падтрымліваць дысцыпліну падчас змен, парадак у гімназіі.

28.2. У кожным класе прызначаецца ў адпаведнасці з графікам дзяжурны па класе, які падчас перапынку дапамагае настаўніку падрыхтаваць клас да ўроку: раздае навучальныя дапаможнікі і сшыткі вучняў, дапамагае падрыхтаваць да ўрока іншыя вучэбна-метадычныя дапаможнікі.

28.3. З ліку вучняў VIII – XI класаў прызначаюцца дзяжурныя па сталовай, якія перад раздачай ежы мыюць рукі з мылам, апранаюць пальчаткі, фартухі.

V. ПАРАДАК ЗНАХОДЖАННЯ ВУЧНЯЎ НА ПЕРАПЫНКАХ

29. Перапынак прызначаны:

для пераходу ў іншы кабінет (пры неабходнасці) у адпаведнасці з раскладам вучэбных заняткаў;

адпачынку і фізічнай размінкі;

прыёму ежы;

праветрывання класа, для чаго вучням неабходна выйсці з класа;

падрыхтоўкі да ўроку, іншае.

30. Пры руху па калідорах, лесвіцах, праходах вучням неабходна прытрымлівацца правага боку.

31. Падчас перапынкаў вучням забараняецца:

шумець, перашкаджаць адпачываць іншым, бегаць па лесвіцах, паблізу аконных праёмаў і ў іншых месцах, не прыстасаваных для гульняў;

штурхаць адзін аднаго, кідацца прадметамі і прымяняць фізічную сілу для вырашэння любых канфліктных сітуацый;

катацца ва ўстанове адукацыі і на яго тэрыторыі на веласіпедах, самакатах і іншых сродках перамяшчэння;

ужываць непрыстойныя выразы і жэсты ў адрас іншых вучняў, іншых асоб, запалохваць, займацца вымагальніцтвам. Парушэнне дадзенага пункта цягне за сабой прымяненне мер, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

VI. МЕСЦЫ МАСАВАГА ЗНАХОДЖАННЯ

СТАЛОВАЯ

32. У сталовую вучні выходзяць арганізавана, у суправаджэнні настаўніка, які праводзіў урок.

33. Вучні выконваюць правілы гігіены: уваходзяць у памяшканне сталовай без верхняй вопраткі, мыюць рукі перад ежай.

34. Вучні абслугоўваюцца ў буфеце ў парадку жывой чаргі, выконваюць патрабаванні работнікаў сталовай, праяўляюць увагу і асцярожнасць пры атрыманні і ўжыванні гарачых і вадкіх страў.

35. Ужываць стравы, напоі, прадукты харчавання, набытыя ў сталовай, буфеце, дазваляецца толькі ў сталовай. Падчас прыёму ежы вучні павінны выконваць культуру харчавання.

36. Кожны вучань прыбірае за сабой сталовыя прыналежнасці і посуд у спецыяльна адведзеныя месцы.

СПАРТЫЎНАЯ ЗАЛА

37. Заняткі ў спартыўнай зале арганізуюцца ў адпаведнасці з раскладам яго работы.

Наведванне заняткаў у спартыўнай зале дапускаецца толькі ў спартыўнай форме і зменным абутку.

38. Забараняецца знаходзіцца ў спартыўнай зале без настаўніка, выхавальніка групы падоўжанага дня, іншага педагагічнага работніка.

39. Заняткі ў пазаўрочны час у спартыўнай зале арганізуюцца па раскладзе спартыўных секцый.

САНІТАРНЫЯ ПАКОІ

40. Пры карыстанні санітарнымі пакоямі вучні павінны падтрымліваць чысціню і парадак, правілы асабістай гігіены.

41. Забараняецца затрымлівацца ў санітарным пакоі без патрэбы, а таксама смяціць, курыць, прымаць ежу, напоі, кідаць у ракавіны і ўнітазы староннія прадметы.

ГАРДЭРОБ

42. Пасля заканчэння заняткаў (вучэбьных, факультатыўных, стымулюючых, падтрымліваючых, у аб’яднаннях па інтарэсах), пазакласных мерапрыемстваў вучні пад кіраўніцтвам настаўніка, які праводзіў заняткі, ідуць у гардэроб. Вучні ў парадку чарговасці забіраюць сваю вопратку, выконваючы парадак і меры бяспекі.

43. У выпадку выяўлення страты адзення ці абутку, вучань абавязаны паведаміць аб тым, што здарылася, класнаму кіраўніку або дзяжурнаму адміністратару.

44. Вучні не пакідаюць у кішэнях верхняга адзення ключы ад дома, грошы, праязныя дакументы, прылады сувязі (інтэрнэт-сувязі), iншыя каштоўныя рэчы.

45. У выпадку выяўлення пакінутых і (або) забытых кімсьці ў гардэробе рэчаў вучні перадаюць іх вахцёру або дзяжурнаму настаўніку.

VII. ПАРАДАК НАВЕДВАННЯ ВУЧНЯМІ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ У ПАЗАЎРОЧНЫ ЧАС.

46. Вучням забараняецца спазняцца на мерапрыемствы, якія праводзяцца ў пазаўрочны час.

47. Прысутнасць на мерапрыемствах, якія праводзяцца ў пазаўрочны час ва ўстанове адукацыі, асоб, якія не навучаюцца ў гэтай установе адукацыі, дазваляецца толькі з дазволу адказнага за правядзенне мерапрыемства (намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце, дзяжурнага адміністратара).

48. Вучні, прысутныя на мерапрыемствах, якія праводзяцца ў пазаўрочны час ва ўстанове адукацыі, і асобы, якія не вучацца ў гэтай установе адукацыі, якія дапускаюцца да ўдзелу ў мерапрыемстве, павінны мець ахайны знешні выгляд, адпаведны ўзросту макіяж.

49. Не дазваляецца прысутнасць у верхняй вопратцы і галаўных уборах на мерапрыемствах, якія праводзяцца ў актавай, спартыўным залах, іншых памяшканнях установы адукацыі.

50. Прыход і адыход з мерапрыемства ажыццяўляецца арганізавана, у парадку, устаноўленым адказным за правядзенне мерапрыемства.

51. Вучні абавязаны выконваць інструкцыі аб мерах бяспекі для вучняў, прадугледжаныя для канкрэтнага мерапрыемства, і выконваць у поўным аб'ёме патрабаванні адказнага за правядзенне мерапрыемства.

52. Да заняткаў у спартыўных секцыях, удзелу ў спартыўных спаборніцтвах вучні дапускаюцца з дазволу ўрача, да турыстычных паходаў - з дазволу медыцынскага работніка.

53. Грамадска карысная праца вучняў у пазаўрочны час праводзіцца не раней чым праз 30 мінут пасля заканчэння ўрокаў. Працягласць грамадска карыснай працы і віды работ устанаўліваюцца Санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі.

VIII. ЗААХВОЧВАННЕ І ДЫСЦЫПЛІНАРНАЯ АДКАЗНАСЦЬ ВУЧНЯЎ

54. У якасці заахвочвання да вучняў могуць прымяняцца наступныя меры:

аб'ява падзякі;

узнагароджанне граматай;

узнагароджанне каштоўным падарункам;

занясенне на дошку Гонару ўстановы адукацыі;

напісанне ліста падзякі законным прадстаўнікам.

Заахвочванне аб'яўляецца загадам дырэктара. Выпiска з загада захоўваецца у асабовай справе вучня.

55. За здзяйсненне вучнем дысцыплінарнай правіны (у тым ліку неаднаразовае парушэнне Статута і Правілаў) устанаўліваецца дысцыплінарная адказнасць, якая выражаецца ў прымяненні да яго наступных мер дысцыплінарнага спагнання:

заўвага;

вымова;

адлічэнне.

56. Адлічэнне як мера дысцыплінарнай адказнасці можа быць прыменена да вучня III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

57. Права выбару меры дысцыплінарнага спагнання належыць дырэктару ўстановы адукацыі.

58. Звесткі аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання даводзяцца да законных прадстаўнікоў непаўналетняга вучня.

IX. ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ ПРЫЛАДАМІ МАБІЛЬНАЙ СУВЯЗІ (ІНТЭРНЭТ-СУВЯЗІ)

59. У будынку ўстановы адукацыі вучні абавязаны ставіць прылады мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) у рэжым вібравыклік або бясшумны рэжым.

60. Падчас правядзення вучэбных, факультатыўных, стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў, заняткаў у аб'яднаннях па інтарэсах, пазакласных мерапрыемстваў прылады мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) павінны знаходзіцца ў прызначаным прыстасаванні (скрынцы) у стане бясшумнага рэжыму.

61. Карыстацца прыладамі мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) падчас вучэбных, факультатыўных, стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў, заняткаў у аб'яднаннях па інтарэсах, пазакласных мерапрыемстваў можна толькі з дазволу настаўніка.

62. Карыстацца прыладамі мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) ва ўстанове адукацыі на перапынках паміж заняткамі (тэлефанаваць, адпраўляць паведамленні) вучням дазволена выключна для аператыўнай сувязі з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі), братамі (сёстрамі), іншымі блізкімі сваякамі толькі ў выпадках неадкладнай неабходнасці.

63. У выпадку аднаразовага парушэння правілаў карыстання прыладамі мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі), вучань павінен напісаць тлумачальную запіску з указаннем прычыны парушэння сапраўдных Правілаў. Класным кіраўніком (настаўнікам) вучню робіцца запіс у дзённік.

64. Пры паўторным факце парушэння правілаў карыстання прыладамі мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) тэлефон у вучня  забіраецца. Ва ўстанову адукацыі запрашаюцца законныя прадстаўнікі, і пасля размовы з дырэктарам (членам адміністрацыі) ім вяртаецца прылада мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі). На вучня накладаецца спагнанне, якое вызначаецца дырэктарам установы адукацыі.

Источник

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.