Адукацыйны працэс пры навучанні і выхаванні вучняў ажыццяўляецца па чвэрцях у наступныя тэрміны:
першая чвэрць – з 01.09.2025 па 01.11.2025;
другая – з 10.11.2025 па 24.12.2025;
трэцяя – з 08.01.2026 па 21.03.2026;
чацвёртая – з 30.03.2026 па 31.05.2026, а для вучняў IX, XI класаў з 30.03.2026 па 25.05.2026.
На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:
восеньскія – 8 дзён з 02.11.2025 па 09.11.2025 уключна;
зімовыя – 14 дзён з 25.12.2025 па 07.01.2026 уключна;
веснавыя – 8 дзён з 22.03.2026 па 29.03.2026 уключна;
летнія – 92 дні з 01.06.2026 па 31.08.2026, для вучняў, якія завяршылі навучанне на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – 82 дні з 11.06.2026 па 31.08.2026 уключна.
Для вучняў І – ІІ класаў у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з працягласцю 7 дзён з 16.02.2026 па 22.02.2026.