У 9"Б" класе прайшла займальная класная гадзіна, прысвечаная ментальнаму здароўю і стрэсу.

Дата: 12 января 2025 в 20:50
65 просмотров

Сёння ў 9"Б" класе прайшла займальная класная гадзіна, прысвечаная ментальнаму здароўю і стрэсу. 

На занятку вучні разгледзелі розныя віды стрэсу, якія могуць узнікаць у розных сітуацыях, і абмеркавалі, як важна разумець і адчуваць свае эмоцыі. Для таго, каб лепш зразумець тэму, праглядзелі музычныя кліпы, якія ілюстравалі розныя аспекты стрэсу. Гэтыя відэа сталі не толькі крыніцай інсайтаў, але і прыемным выхадам у свет мастацтва.

Разам вучні высвятлялі, як можна заставацца падтрымліваць сваё ментальнае здароўе, дзяліліся сваімі думкамі, ідэямі і парадамі, як справіцца з цяжкімі момантамі ў жыцці. Асабістую ўвагу гімназісты аддалі тэхнікам дыхання, якія дапамагаюць зменшыць узровень стрэсу.
класная гадзіна стала нагадваннем аб тым, як важна клапаціцца пра сваё ментальнае здароўе і падтрымліваць адзін аднаго.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.