Папячыцельскі савет

Дата: 16 января 2025 в 16:27
60 просмотров

Сёння адбыўся першы ў 2025 годзе папячыцельскі савет
На пасяджэнні былі закрануты такія пытанні як: вынікі першага паўгоддзя, паспяховасць вучняў, пытанні выхаваўчай накіраванасці, 
а таксама дырэктар гімназіі падзякавала бацькам за ўклад у развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы гімназіі i ўдзел у дабрачыннай акцыі "Рабі дабро"

Таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Віктараўна Даўгала сустрэлася сёння з бацькоўскай грамадскасцю гімназіі 36 г.Гомеля

Напярэдадні маючых адбыцца выбараў сустрэча Ірыны Віктараўны з калектывам гімназіі i бацькамi стала пляцоўкай для абмеркавання шырокага спектра актуальных пытанняў, якія хвалююць беларускае грамадства. У ходзе давернага дыялога ўзнімаліся розныя тэмы: ад цэнаўтварэння на сацыяльна значныя тавары  і забеспячэння тэхналагічнага, харчовага і эканамічнага суверэнітэту краіны, пытанняў інфармацыйнай бяспекі да захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцей. 
Ірына Віктараўна, акцэнтуючы ўвагу на важнасці кансалідацыі намаганняў, падкрэсліла ключавую думку,сугучную з пасылам кіраўніка дзяржавы,аб неабходнасці цаніць Беларусь і адзін аднаго,што з'яўляецца залогам росквіту і дабрабыту нашай краіны. Такім чынам, сустрэча стала яскравым прыкладам адкрытага дыялогу паміж прадстаўніком улады і грамадзянамі, аб'яднанымі агульнымі мэтамі і імкненнямі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.