Цыкл бацькоўскіх сходаў па тэме “Навучальныя здольнасці дзіцяці. Фарміраванне навыкаў ЗЛЖ, бяспечных і адказных паводзін непаўналетніх".

Дата: 16 января 2025 в 16:31
56 просмотров

14.01 пачаўся цыкл бацькоўскіх сходаў па тэме
“Навучальныя здольнасці дзіцяці. Фарміраванне навыкаў ЗЛЖ, бяспечных і адказных паводзін непаўналетніх".
Сёння на сходзе прысутнічаў старшыня раённай арганізацыі выратавання на вадзе Кісель Вадзім Глебавіч ,які напомніў бацькам аб небяспеках тонкага лёду і правілах паводзін дзяцей і дарослых ля рэк і вадаёмаў у зімовы перыяд.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Вярбіцкая Вольга Міхайлаўна асвятліла пытанні далейшага самавызначэння навучэнцаў 9 кл.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Пацеева Алена Анатольеўна высветліла пытанні выхаваўчага напрамку.
Супрацоўнікі СППС абмеркавали пытанні прафілактыкі дэструктыўных паводзін

 А таксама гімназію наведвала намеснік начальніка інспекцыі - начальнік упраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Абаднюк Аксана Аляксандраўна. Прадстаўнік падатковай інспекцыі пракансультавала зацікаўленых асоб па актуальных пытаннях падаткаабкладання.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.