Класныя гадзіны ў 9-11 класах,  прысвечаныя выбарчаму працэсу ў Рэспубліцы  Беларусь.

Дата: 26 января 2025 в 21:13
25 просмотров

Пытанні ўдзелу моладзі ў выбарчым працэсе становяцца ўсё больш актуальнымі.
 Сёння неабходны ўсвядомлены ўдзел кожнага грамадзяніна ў лёсе дзяржавы праз выбары.
Так, напярэдадні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у суботу 25 студзеня у гiмназii 36 г.Гомеля прайшлі  класныя гадзіны ў 9-11 класах,  прысвечаныя выбарчаму працэсу ў Рэспубліцы  Беларусь.
Старшакласнікі пачалі з  абмеркавання артыкулаў выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Кожны мог узняць пытанні і прапанаваць свае меркаванні наконт таго, якія аспекты выбарчага працэсу з'яўляюцца найбольш значнымі. Было цікава даведацца пра правы і абавязкі выбаршчыкаў і як кожны з гімназістаў можа паўплываць на будучыню краіны.
Пасля гэтага вучні правялі віктарыну, прысвечаную выбарам. Завяршылі класныя гадзіны праглядам актуальных навін пра выбарчы працэс у Беларусі. 
Веданне сваіх правоў — гэта ключ да актыўнага грамадзянскага ўдзелу!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.