Школа будучага першакласніка 01.02.2025

Дата: 3 февраля 2025 в 21:28
36 просмотров

Нашы будучыя першаклашкі растуць на вачах! 

Здаецца, зусім нядаўна яны толькі знаёміліся з літарамі і лічбамі, а сёння...  Сёння заняткі становяцца ўсё больш сур'ёзнымі , і нашы дзеткі ўсё больш падобныя на сапраўдных школьнікаў! 

З кожным днём у іх прачынаецца дапытлівасць  і імкненне да новых ведаў. Яны з захапленнем вырашаюць задачы , чытаюць па складах , і нават з задавальненнем сядзяць за партамі!  Гэта так кранальна назіраць за іх сталеннем  і бачыць, як яны рыхтуюцца да важнага кроку ў сваім жыцці - паступленні ў першы клас! 

Мы ганарымся кожным з іх і з нецярпеннем чакаем, калі яны стануць паўнапраўнымі чальцамі нашай вялікай школьнай сям'і! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.