Віртуальнае вандраванне ў сэрца Беларусі: 5-класнікі даследуюць родны край!

Дата: 3 февраля 2025 в 21:43
49 просмотров

Віртуальнае вандраванне ў сэрца Беларусі: 5-класнікі даследуюць родны край!


Сёння нашы пяцікласнікі адправіліся ў захапляльнае віртуальнае падарожжа па Беларусі!  Мерапрыемства "Падарожжа па родным краі" стала сапраўдным пагружэннем гісторыю і культуру нашай краіны. 

Вучні ўзгадалі, нашыя дзяржаўныя сімвалы , "наведалі" памятныя мясціны і важныя гістарычныя даты . Яны з задавальненнем акунуліся ў свет вуснай народнай творчасці, слухаючы вершы, прыказкі і прымаўкі. 

Мерапрыемства было напоўнена творчасцю: гучалі душэўныя песні , кранальныя вершы , і панавала атмасфера гонару за сваю Радзіму. 

Нашы пяцікласнікі паказалі глыбокія веды і любоў да роднага краю. Гэты віртуальны тур стаў яскравай і запамінальнай падзеяй, яшчэ раз пацвердзіўшы, што Беларусь – гэта краіна з багатай спадчынай і цудоўнай будучыняй! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.