Вучні 6-х класаў адзначылі дзень нараджэння Івана Паўлавіча Мележа на інфармацыйнай гадзіне ў актавай зале гімназіі

Дата: 19 февраля 2025 в 10:12
28 просмотров

Сёння вучні 6-х класаў адзначылі дзень нараджэння Івана Паўлавіча Мележа на інфармацыйнай гадзіне ў актавай зале гімназіі. 
Гэта было па-сапраўднаму ўрачыста! 
Дзеці з задавальненнем упершыню спявалі любімую песню пісьменніка разам з Вольгай Васільеўнай. 
На свае вочы ўбачылі жывога класіка, які трымаў прамову на адкрыцці мемарыяльнага комплекса “Хатынь» у далёкім 1969 годзе, пазнаёміліся з вытокамі таленту нашага земляка, яго сямейнымі фотаздымкамі. Традыцыйна, мерапрыемства закончылася гімнам гімназіі, які спявалі разам і вучні, і настаўнікі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.