Рэспубліканскиі семінар "Інавацыйная дзейнасць каледжа як фактар ​​фарміравання прафесійных кампетэнцый будучага спецыяліста"

Дата: 1 марта 2025 в 17:17
32 просмотра

Сёння дырэктар гімназіі 36 Бярыдзэ Алена Аляксееўна  i намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Раманоўская Галіна Маратаўна прынялi ўдзел у рабоце рэспубліканскага семінара "Інавацыйная дзейнасць каледжа як фактар ​​фарміравання прафесійных кампетэнцый будучага спецыяліста", які праводзіўся  ва ўстанове адукацыі "Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л. С. Выгоцкага". 

На семінары была прадстаўлена сістэма работы каледжа па фарміраванні прафесійных кампетэнцый будучых педагогаў. Прысутныя актыўна ўдзельнічалі ў майстар-класах, інтэрактыўных пляцоўках і прэзентацыях эфектыўнага педагагічнага досведу. 

Гэтае мерапрыемства стала выдатнай магчымасцю для абмену ведамі і найлепшымі практыкамі ў адукацыі!    

Разам з педагагічным каледжам, нашым партнёрам, мы гатовы рухацца да высокіх стандартаў у педагогіцы!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.