1 сакавіка 2025 года вучні гімназіі, якія знаходзяцца на аздараўленні ў ДРАЦ "Жамчужына", наведалі страржытны Полацк.

Дата: 9 марта 2025 в 20:07
33 просмотра

Пяцігодцы якасці - якаснае вывучэнне гісторыі сваёй краіны.
1 сакавіка 2025 года вучні гімназіі, якія знаходзяцца на аздараўленні ў ДРАЦ "Жамчужына", наведалі страржытны Полацк. Спыніліся на крутым беразе ракі Палата і дакрануліся да сімвалічнай ладдзі, на якой, згодна з легендай, прыплыў князь Ізяслаў, каб адрадзіць  разбураны Полацк. Менавіта адсюль пачынаецца першая дзяржава на тэрыторыі сучаснай Беларусі - Полацкае княства. На свае вочы гімназісты ўбачылі славутую Полацкую Сафію - сімвал духоўнай велічы краіны. Быць на радзіме нашага першадрукара і не наведаць Музей кнігадрукавання таксама было не магчыма. Узгаць, адкуль да нас прыйшла кніга, паглядзець на старажытныя  фаліянты, лішнім ні для каго не было. І яшчэ адно імя на шыльдзе: Музей- бібліятэка Сімяона Полацкага. Заглянулі і ў яго. Прыцягнулі ўвагу не толькі кнігі славутага земляка, а і вялікі глобус.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.