Урачыстае мерапрыемства ў форме дыялогавай пляцоўкі, прымеркаванае да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Дата: 21 марта 2025 в 19:42
19 просмотров

Сёння прайшло ўрачыстае мерапрыемства ў форме дыялогавай пляцоўкі, прымеркаванае да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Ганаровымі гасцямі сталі: першы сакратар Савецкай раённай арганізацыі БРСМ - Гутнік Уладзімір Васільевіч і старшына раеннага Савета абласной беларускай Рэспубліканскай Піянерскай арганізацыі - Сарайкова Паліна Барысаўна.

Уладзімір Васільевіч Гутнік расказаў гімназістам аб важнасці ўдзелу ў акцыі "Жывая памяць удзячных пакаленняў".??
На нашым свяце ён удзельнічаў не толькі як першы сакратар Савецкай раённай арганізацыі БРСМ, але і прадстаўнік фонду А.К. Талая. Быў прадстаўлены кранальны фільм, які агучваў асабіста Аляксей Канстанцінавіч.

Сарайкова Паліна Барысаўна прынімала вучняў 5 класаў у піянеры.
Для дзяцей гэты дзень радасны, урачысты, але і сімвалічны, бо прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Словы клятвы вернасці піянерскай арганізацыі вымавілі самыя актыўныя, працавітыя хлапчукі і дзяўчынкі нашай установы.

Вучням 8-9-х класаў ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны кнігі "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь".??
Юныя грамадзяне, якія атрымалі падарунак, прызналі, што кніга "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь" не толькі эстэтычна аформлены падарунак, але і выдатны ўніверсальны падручнік у дапамогу школьнай праграме па гісторыі, грамадазнаўству і літаратуры на астатнія гады вучобы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.