У 9-ых класах нашай гімназіі адбылося пазакласнае коўчынгавае мерапрыемства «Як ставіць мэты і дасягаць поспеху» па матэрыялах ЮНЕСКА для школ Беларусі!

Дата: 26 марта 2025 в 19:32
31 просмотр

 Мэтанакіраваныя і паспяховыя!

 У 9-ых класах нашай гімназіі адбылося пазакласнае коўчынгавае мерапрыемства «Як ставіць мэты і дасягаць поспеху» па матэрыялах ЮНЕСКА для школ Беларусі!  

 На практыцы гімназісты:  
 Вывучалі SWOT-аналіз, каб лепш разумець свае мэты;  
 Працавалі з «Колам балансу жыцця», каб эфектыўна кіраваць сваімі рэсурсамі;  
 Складалі спіс задач на бліжэйшае паўгоддзе па слядах "Кола Баланса" для кожнай сферы жыцця;  
 Стваралі і прадстаўлялі ўласныя праекты — планы і шляхі  рэалізацыі сваіх жаданняў і мэтаў!  
А самае чароўнае - у канцы занятку кожны ўдзельнік выцягнуў метафарычную карту, якая стала асабістым натхненнем і кірункам да дзеяння!  
Гэта быў сапраўды натхняльны і карысны досвед! Дзякуй усім удзельнікам за цікавыя ідэі і актыўную працу! 
 Памятайце: мэта — гэта не проста мара, а канкрэтны план дзеянняў!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.