Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж дзяржаўнай установай адукацыі "Гімназія №36 г. Гомеля імя І. Мележа" і Муніцыпальнай бюджэтнай адукацыйнай установай "Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 94 імя Героя Савецкага Саюза Александра Лізюкова".

Дата: 7 апреля 2025 в 19:52
23 просмотра

Сёння, 2 красавіка, у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, адбылася знакавая падзея — падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж дзяржаўнай установай адукацыі "Гімназія №36 г. Гомеля імя І. Мележа" і Муніцыпальнай бюджэтнай адукацыйнай установай "Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 94 імя Героя Савецкага Саюза Александра Лізюкова". 

У працэсе тэлемоста, у якім прынялі ўдзел вучні і педагогі абедзвюх адукацыйных устаноў, адбыўся жывы дыялог і абмен ідэямі аб тым, як умацаваць сувязі і супрацоўніцтва. Асноўнай тэмай абмеркавання стала захаванне гістарычнай памяці і выхаванне патрыётаў, што асабліва актуальна для маладога пакалення, якое імкнецца да пазнання сваёй гісторыі і культуры. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.