Вельмі займальным стаў удзел вучняў 1 «В»класа ў інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Як здароўе захаваць», якую правяла Алясюк  Людміла Васільеўна.

Дата: 10 апреля 2025 в 17:38
35 просмотров

Вельмі займальным стаў удзел вучняў 1 «В»класа ў інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Як здароўе захаваць», якую правяла Алясюк  Людміла Васільеўна.
Дзеці даведаліся, як жыць правільна, каб не нашкодзіць свайму здароўю і ўмацаваць яго.
Дзве каманды ўдзельнічалі ў розных конкурсах: 
- "Рэжым дня" (выбудоўваліся ў правільным парадку выканання рэжымных момантаў); 
- "Правільнае харчаванне" (выбіралі прадукт і тлумачылі, чаму ён карысны або шкодны); 
- "Спорт" (удзельнікі каманд паказвалі сапернікам спартыўныя паставы, па якіх трэба было пазнаць від спорту); 
– «Чорная скрыня» (дзеці адгадвалі, што знаходзіцца ў чорнай скрыні) і інш.
Па выніках гульні перамагло ЗДАРОЎЕ!
Рабяты зрабілі выснову, што калі выконваць правілы-запаведзі здароўя, то вы заўсёды будзеце здаровыя, а гэта самая галоўная каштоўнасць чалавека.
#гимназия36гомель #инновация_ЗОЖ
#здоровое_питание

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.