У рамках шостага школьнага дня вучні нашай гімназіі наведалі музей крыміналістыкі ў Гомелі

Дата: 16 апреля 2025 в 19:59
20 просмотров

У рамках шостага школьнага дня вучні нашай гімназіі наведалі музей крыміналістыкі ў Гомелі. Падчас экскурсіі яны пазнаёміліся з гісторыяй беларускай міліцыі, убачылі ўзоры зброі і незвычайныя экспанаты музея. Асаблівае ўражанне на гімназістаў зрабілі інтэрактыўныя экспанаты, якія дазволілі адчуць сябе сапраўднымі следчымі.

Гэтая экскурсія стала не толькі пазнавальнай, але і натхняльнай для многіх вучняў, якія зацікавіліся працай у праваахоўных органах. Наведванне музея крыміналістыкі – гэта выдатная магчымасць пашырыць кругагляд і атрымаць новыя веды.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.