Гімназісты наведалі спектакль "Вайна і лёсы", прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі

Дата: 7 мая 2025 в 21:01
23 просмотра

Гімназісты наведалі спектакль "Вайна і лёсы", прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі

✅Больш за 250 вучняў гімназіі сталі гледачамі  ўзрушальнай пастаноўкі моладзевага тэатра "Вайна і лёсы", якая прысвечана 80-годдзю Вялікай Перамогі.

✅Спектакль зачараваў сваёй глыбінёй, эмацыянальнасцю і майстэрскім пераказам драматычных падзей ваеннага часу. Акцёры перанеслі гледачоў у атмасферу мінулага, прымусілі адчуць боль, страты, веру і мужнасць тых, хто змагаўся за мірнае неба.  

✅Гімназісты пакінулі актавую залу з моцнымі ўражаннямі, асэнсаваўшы важнасць памяці і пераемнасці пакаленняў. Такія культурныя мерапрыемствы натхняюць на захаванне гістарычнай спадчыны і ўмацоўваюць сувязь паміж мінулым і сучаснасцю.  
Мы памятаем. Мы ганарымся. Мы ўдзячныя!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.