11-га мая 2025 года, на ўрачыстым абласным мерапрыемстве, прысвечаным Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, вучні 4 класа былі прыняты ў шэрагі Беларускай Рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

Дата: 12 мая 2025 в 18:28
28 просмотров

Сёння, 11-га мая 2025 года, на ўрачыстым абласным мерапрыемстве, прысвечаным Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, вучні 4 класа былі прыняты ў шэрагі Беларускай Рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

На мерапрыемстве панавала святочная атмасфера: гучалі словы гонару за Радзіму, гімн Беларусі і ўрачыстыя абяцанні быць вернымі традыцыям піянераў. Пад гукі фанфараў юныя ўдзельнікі прынялі важнае рашэнне — стаць часткай вялікай піянерскай сям’і.  

Ганаровыя госці мерапрыемства ўручылі дзецям піянерскія гальштукі, якія сімвалізуюць вернасць, сяброўства і імкненне да новых здзяйсненняў. 

Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь - гэта свята самабытнасці і незалежнасці краіны
Дзяржаўныя сімвалы сімвалізуюць асноўныя духоўныя нацыянальныя каштоўнасці

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.