Творчая онлайн-сустрэча з супрацоўнікамі рэспубліканскай газеты для дзяцей і падлеткаў “Зорка” адбылася для вучняў гімназіі

Дата: 18 мая 2025 в 17:05
20 просмотров

Творчая онлайн-сустрэча з супрацоўнікамі рэспубліканскай газеты для дзяцей і падлеткаў “Зорка” адбылася для вучняў гімназіі. Яна прысвечана юбілею. Газеце споўнілася 80 гадоў. Удзельнікі сустрэчы пазнаёмілі з гісторыяй стварэння газеты, этапамі яе развіцця.  Асаблівы акцэнт быў зроблены на ўдзеле дзяцей у стварэнні газеты, аб тым досведзе, які атрымліваюць юныя карэспандэнты.
Супрацоўнікі газеты расказалі пра рубрыкі і іх змест, пра тое, як стаць юнкорам ці фотакарэспандэнтам газеты, як працаваць над структурай рэпартажаў, дзе шукаць інфармацыю аб праектах, у якіх можна прыняць удзел.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.