Дыялогавая пляцоўка ў гімназіі: “Сям’я і духоўнасць. Каштоўнасці праз пакаленне”

Дата: 18 мая 2025 в 17:12
20 просмотров

Дыялогавая пляцоўка ў гімназіі: “Сям’я і духоўнасць. Каштоўнасці праз пакаленне”

✅У межах праекта “Я. Мая сям’я. Мая Радзіма" ў нашай гімназіі адбылася дыялогавая пляцоўка з удзелам святара Беларускай праваслаўнай царквы айца Аляксандра. Сустрэча была прысвечана тэме духоўных і сямейных каштоўнасцей,пераемнасці традыцый і ролі веры ў жыцці кожнага чалавека.  

✅Гімназісты і педагогі абмяркоўвалі значэнне духоўнасці ў сям’і,гаварылі пра ўзаемапавагу паміж пакаленнямі і пра тое, як захоўваць маральныя прынцыпы ў сучасным свеце. Айцец Аляксандр падзяліўся мудрымі разважаннямі, адказаў на пытанні вучняў і натхніў іх на глыбокія роздумы аб каштоўнасцях, што нас аб’ядноўваюць.  

✅Такія сустрэчы дапамагаюць моладзі асэнсаваць важнасць традыцый, дабрыні і любові ў сямейным жыцці. Гімназія ганарыцца магчымасцю ствараць прастору для адкрытых дыялогаў,якія ўмацоўваюць маральныя асновы і натхняюць на добрыя ўчынкі!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.