Урачыстае прыняцце ў шэрагі акцябрят і піянераў!

Дата: 18 мая 2025 в 17:49
51 просмотр

Урачыстае прыняцце ў шэрагі акцябрят і піянераў!

Напярэдадні Дня піянерскага сяброўства адбылася
знакавая падзея – урачыстае прыняцце вучняў нашай гімназіі у акцябрята і піянеры.  Сёння хлопцы і дзяўчынкі сталі часткай вялікай і дружнай каманды, якая працягвае традыцыі добрых спраў і вернасці піянерскім ідэалам. 

Наперадзе – новыя справы, цікавыя сустрэчы, карысныя ініцыятывы, якія дапамогуць выхоўваць у моладзі пачуццё адказнасці, павагі і добразычлівасці. Гэта свята яшчэ раз паказала: быць акцябрятам і піянерам – значыць несці святло ведаў, працавітасці і сапраўднага сяброўства!

Сённяшні дзень стаў для юных акцябрат і піянераў незабыўным, напоўненым яркімі эмоцыямі і новымі уражаннямі.

У межах святочнага мерапрыемства, прысвечанага Дню піянерскага сяброўства, дзеці наведалі інтэрактыўную выставу Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, дзе змаглі акунуцца ў гісторыю і традыцыі піянерскага руху, пазнаёміцца з яго дасягненнямі і паспрабаваць сябе ў розных творчых і займальных актыўнасцях. 

Пасля актыўнага ўдзелу ў гульнях і навучальных пляцоўках, юныя піянеры і акцябраты адправіліся на ўрачысты канцэрт. Са сцэны гучалі натхняльныя словы, напоўненыя патрыятычным духам, а музычныя і танцавальныя нумары надавалі атмасферы асаблівую цеплыню і энергію. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.